Беларуская Служба

У Эстоніі сустракаюцца прэзідэнты краін Балтыі

11.12.2023 15:12
У Эстоніі праходзіць сустрэча прэзідэнтаў Літвы, Латвіі і Эстоніі - Гітанаса Наўседаы, Эдгарса Рынкевічса ды Алар Карыс. Адной з тэм размовы стануць пытанні бяспекі.
Gitanas Nauseda
Gitanas NausedaShutterstock/Karolis Kavolelis

У прэзідэнцкім палацы Літвы паведамілі, што падчас сустрэчы абмяркоўваюцца пытанні бяспекі ў рэгіёне. Прэзідэнты трох балтыйскіх краін таксама абмяркоўваюць пытанні развіцця інфраструктуры паміж гэтымі краінамі і падтрымкі Украіны.

Гітанас Наўседа, Эдгарс Рынкевічс і Алар Карыс таксама сустрэліся з вучнямі адной са школ Таліна, дзе распавялі пра знешнюю палітыку Літвы, Латвіі і Эстоніі і ўцягванне моладзі ў працэсы функцыянавання дзяржавы.

Такога кшталту сустрэчы прэзідэнтаў балтыйскіх краін ладзяцца кожны год.

ПР/юл